Жукоўскі з РАУС: Міліцыянт і нейкі гопнік станавіліся нагой мне на галаву, білі, душылі


Журналіста-фрылансера брутальна затрымалі на Гомельшчыне.

 Абноўлена. Журналіст Кастусь Жукоўскі напісаў заяву ў Следчы камітэт па факце збіцця. Калега, што працуе разам з ім, знаходзіцца ў міліцыі, хаця з моманту затрымання прайшло больш за тры гадзіны.

Касусь Жукоўскі зашывае сабе рот на знак пратэсту супраць вялізных штрафаў за працу журналістам


Здымачная група працавала над рэпартажам пра стан эканомікі ў беларускіх рэгіёнах. Працэс здымак быў перарваны супрацоўнікамі міліцыі, якія падʼехалі і жорстка затрымалі журналіста-фрылансера, які працаваў разам з Кастусём Жукоўскім. Пры гэтым ёсць падазрэнні, што падчас затрымання была сапсутая відэатэхніка.

Belsat.eu звязаўся з Кастусём Жукоўскім, які цяпер знаходзіцца ў міліцыі. Вось што распавёў Кастусь:

«Мой калега, я не ведаю дзе. Камера таксама не ведаю дзе. Я прыйшоў апісаў гэтую справу ў кнізе заяваў і прапановаў. Мяне сюды прывялі, сказалі, што на ўдакладненне асобы, хаця я паказваў дакументы, але спрачацца не стаў. Потым прыйшоў невядомы ў цывільным, пачаў задаваць пытанні. Я спытаўся, хто ён такі. Кажа, што намеснік начальніка міліцыі Лоеўскага райвыканкаму. Гэта быў Генадзь Маджара з мясцовага РАУС, апрануты ў цывільнае. Патрабаваў у мяне выключыць дыктафон. Я папрасіў яго паказаць пункт закона, ён нешта паказаў. Я не стаў ісці на канфлікт, выключыў дыктафон на тэлефоне і паклаў тэлефон у кішэню. Замест гэтага ён пачаў патрабаваць, каб я аддаў яму тэлефон. Я сказаў, што калі хочуць паглядзець мае рэчы, няхай складаюць пратакол дагляду.

Ён, яшчэ адзін у цывільным, падобны на гопніка, і супрацоўнік міліцыі проста напалі на мяне, павалілі на падлогу, гэта было наўпрост у РАУС. На маю галаву станавіліся каленам, давілі ў плітку, ламалі рукі, душылі, пасля дасталі кайданкі, прыціснулі так, што выклікалі хуткую – у мяне быў павышаны ціск.

Дасталі тэлефон і паклалі на стол. Не ведаю, для чаго. Каб паказаць, што я замначальніка і вялікі тут чалавек? Вось яны ўсе сышлі, узяў тэлефон, гавару. Іншы калега недзе сядзіць, я не ведаю, што са мной».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў