Жудаснае ДТЗ пад Менскам. Аўто наскрозь прабіла агароджай – загінула 26-гадовая жанчына


У выніку ДТЗ у Менскім раёне загінула 26-гадовая жанчына. Ейная 5-гадовая дачка знаходзіцца ў шпіталі, паведаміла ў Тelegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданова.

Аварыя адбылася 4 студзеня каля 15.00 на трасе М14. Кіроўца за рулём «Hyundai» ехаў у напрамку аўтадарогі Р40. Паблізу ад Астрашыцкага Гарадка 55-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, яна з’ехала на правую па ходзе руху абочыну і ўрэзалася ў адбойнік.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў