«Жоўтыя камізэлькі» ў Парыжы праводзяць чарговую суботнюю акцыю пратэсту


Актывісты чарговы раз адгукнуліся на заклік лідараў руху і сабраліся ў цэнтры сталіцы Францыі. Побач з саборам на Манмартр сабраліся ўжо некалькі сотняў маніфестантаў. Яны скандуюць «Макрон у адстаўку».

Паводле тэлеканалу BFMTV, з заклікам арганізаваць маніфестацыю выступіў адзін з лідараў руху Эрык Друэ, які раней заклікаў сабрацца на праспекце Парыжа ў Вэрсалі. Заклік мог быць спланаванай «пасткай» маніфестантаў для паліцыі і журналістаў. У выніку ў раёне Манмартр засталося ўсяго пяць паліцэйскіх аўто. У той жа час вялікія сілы супрацоўнікаў органаў правапарадку былі сцягнутыя да Вэрсалю.

22 снежня ранкам у Францыі ў выніку блакады дарогі «жоўтымі камізэлькамі» загінуў мужчына.

Акцыі пратэстнага руху так званых «жоўтых камізэлек» адбываюцца ў Францыі з 17 лістападу. Актывісты выступаюць супраць павышэння коштаў на паліва, урадавай падатковай палітыкі ў цэлым і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта і прэм’ер-міністра.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў