Жоўты ўзровень небяспекі ў панядзелак, сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу


27 студзеня чакаецца хмарнае неба. На большай частцы Беларусі пройдзе мокры снег, дождж. Месцамі слабыя туман і галалёд, паведамляе Белгідрамет.

На асобных участках дарог галалёдзіца, папярэджваюць сіноптыкі, у сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра днём па краіне ад нуля да пяці градусаў цяпла.

У Менску чакаецца мокры снег, дождж (верагоднасць ападкаў 70-80 %). Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай каля 0, днём ад нуля да + 2 градусаў, вечарам каля 0.

Hавiны
«Цяпер – 120 % дакладнасці». Лукашэнка заявіў, што сіноптыкі сталі працаваць лепш
2020.01.23 13:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў