27 кастрычніка адбыўся аператыўны збор каманднага складу Узброеных сілаў і паседжанне калегіі Міністэрства абароны Беларусі. Высокапастаўленыя вайскоўцы абмеркавалі сярод іншага і пытанне падтрымання дысцыпліны ды правапарадку ў арміі.
«Была прынцыповая і жорсткая размова, глыбока прааналізаваны стан дысцыпліны ў вайсковых частках, раскрытыя прычыны наяўных у шэрагу з іх злачынстваў і здарэнняў», – паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ведамства не ўдакладняе, якія менавіта прычыны прывялі да «злачынстваў і здарэнняў».
У паведамленні адзначаецца, што кіраўніцтва вайсковых частак будзе надаваць «асаблівую ўвагу прафілактыцы парушэнняў статутных правілаў узаемаадносінаў паміж вайскоўцамі».
ЮВ, belsat.eu