«Жорсткае пакаранне»: Лукашэнка выказаўся пра заробкі ў канвертах


Падчас нарады з Саветам Міністраў Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць захады за парушэнне падатковага заканадаўства, піша прэсавая служба Лукашэнкі.

Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрамі выказаўся пра заробкі ў канвертах. Ён падкрэсліў, што за такія парушэнні мусіць быць вельмі сур’ёзная адказнасць, і распарадзіўся неадкладна выканаць ягоны загад.

«Капітальная задача для ўсіх прысутных: увядзіце самыя жорсткія захады за парушэнне заканадаўства ў справе падаткаабкладання. Увядзіце амерыканскія законы, якія дзеюць у Злучаных Штатах Амерыкі. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе – аплот дэмакратыі. Там падаткаабкладанне рэгулюецца жорстка, і за нявыплату падаткаў – там шалёныя тэрміны. А ў нас цэлыя галіны сыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім», – сказаў Лукашэнка.

Насамрэч праблема не развязваецца жорсткімі захадамі. У нашай краіне «шэрая эканоміка» можа дасягаць нават 45 %.

«У нас даволі ёмістыя плацяжы, якія мусяць аплочваць працадаўцы. Так, напрыклад, выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны складаюць нават больш за 30 %. Калі глядзець па шкале Філіпса, калі фізічныя ці юрыдычныя асобы абкладваюцца такім падаткам, то заўсёды будзе тэндэнцыя павелічэння колькасці выпадкаў ухілення ад падаткаў. Я не думаю, што ў нас праблема маштабная, але яна ёсць. І калі выплаты ў бюджэт будуць складаць больш за 30 % ад заробку, то праблема будзе захоўвацца. І тут развяжа праблему не жорсткасць, а значэнне стаўкі, якую мы плацім», – патлумачыў «Белсату» Валер Палхоўскі, старэйшы аналітык «Forex».

Сёлета ў выніку істотнага росту падаткаў «шэрая эканоміка» можа толькі вырасці, прагназуюць эксперты.

Размова
Эксперт: Беларуская эканоміка – у перадінфарктным стане
2020.12.08 21:20

СК, belsat.eu

Стужка навінаў