Жонка Змітра Паліенкі: «Я вельмі перажываю за ягонае жыццё»


Жонка былога палітзняволенага Наста Паліенка правяла стрым у сваім Facebook, дзе распавяла пра жудасныя ўмовы, у якіх утрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ейны муж.

Міліцыянт пільнуе, каб не павесіўся

Наста Паліенка правяла стрым у сваім Facebook. Яна распавяла, што перажывае за здароўе і жыццё свайго мужа.

Яўген Міхасюк распавёў, што некалькі дзён быў у суседняй з Дзімам камеры і чуў, што з ім нешта адбываецца. Зараз ён сядзіць у асобнай камеры і трымае галадоўку. Падрабязнасцяў Наста не ведае.

https://www.facebook.com/100015398956390/videos/881655905691033/

«Я вельмі перажываю за ягонае здароўе. Але ў яго больш няма магчымасцяў выказаць пратэст супраць здзекаў», – кажа Наста.

Яна гаворыць, што Зміцер з перадачаў бярэ толькі не прадукты харчавання. Ён просіць асадку і паперу, хоць жонка ўсё гэта перадае. І патрабуе выклікаць хуткую дапамогу, бо блага сябе адчувае.

«Ён 11 дзён трымае галадоўку, і натуральна, што блага сябе адчувае. Да яго прыходзіць толькі мясцовы лекар, які мерае ціск і тэмпературу і кажа, што ўсё ў парадку. Хуткая дапамога непатрэбная. Каб атрымаць медычную дапамогу Зміцер вымушаны шкодзіць сабе, як на судзе па крымінальнай справе. Таму вакол яго дзяжурыць міліцыянт, які сочыць, каб Дзіма не парэзаў жылы або павесіўся», – распавядае Наста.

За што затрымалі – невядома

Наста вельмі абураецца сітуацыяй. Яна кажа, што зараз на Акрэсціна знаходзіцца шмат людзей, якія не зрабілі нічога супрацьзаконнага.

Зміцер Паліенка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

«Калі ты знаходзішся за кратамі проста таму, што ты Зміцер Паліенка, то ты мусіш гэтаму супрацьстаяць. Я вельмі баюся, што 23 жніўня, калі мой муж апынецца на волі, то я моцна сумняюся, што ён будзе здаровы. Я вельмі перажываю за ягонае жыццё».

Hавiны
Змітра Паліенку агулам пакаралі 45 соднямі арышту
2020.07.20 20:56

Нядаўна яна даведалася, што Дзмітрый агулам атрымаў 45 дзён адміністрацыйнага арышту. На волю ён выйдзе толькі 23 жніўня. За што – невядома, яны не маюць аніякіх матэрыялаў справы. У Змітра не было магчымасці звярнуцца да абаронцы.

Зміцер зараз знаходзіцца на хатняй хіміі, з хаты выходзіць толькі раз на дзень на 2 гадзіны. Аднак нават у такіх умовах знайшліся падставы даць яму чарговыя содні. За што – невядома.

«Зміцер настолькі палохае ўладу. Нягледзячы на тое, што зараз ён лічы што ізаляваны, яго ўсё роўна жадаюць закрыць на Акрэсціна», — гаворыць Наста.

У Насты няма аніякай сувязі з мужам, аніякіх звестак аб ягоным стане суды або кіраўніцтва ЦІП ёй не даюць.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў