У першы дзень жніўня ў Беларусі сёлета будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Удзень 15-21 градусаў, па Берасцейшчыне да 23.
Паводле Белгідрамету, 2 жніўня наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў з поўдня Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу 9-14 градусаў, удзень – 16-23.
3 жніўня надвор’я будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы 7-12 градусаў, па поўдні да 14, удзень – 16-23.
МГ belsat.eu