Жэст – адзін, а трактоўкі розныя. Ці пакараюць Крыштыяну Раналду?


Нападнік зборнай Партугаліі і італьянскага «Ювэнтусу» Крыштыяну Раналду можа атрымаць пакаранне за свае паводзіны ў матчы ў адказ 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць іспанскага «Атлетыка».

УЕФА распачне справу ў дачыненні партугальца – за непрыстойныя паводзіны. Пасля трэцяга голу ў браму «матрацнікаў» Раналду «узяўся рукамі за тое, за што ўзяўся, і прадэманстраваў гэта заўзятарскаму сектару «Атлетыка».

Фота: sport-express.ru

Гэты жэст ужо ахрысцілі жэстам галоўнага настаўніка мадрыдскай каманды, Д’ега Сімэонэ. Калі Сімэонэ выдаў падобнае, УЕФА аштрафаваў яго на 20 тысяч еўраў.

Фота: sport24.ru
Hавiны
У ЗША жанчыну звольнілі з працы за непрыстойны жэст аўтакалоне Дональда Трампа
2017.11.07 10:24

Дзмітрый Сухановіч, belsat.eu

Стужка навінаў