Міністр аховы здароўя Швейцарыі заявіў аб адмене ўсіх масавых імпрэзаў і падзеяў, якія прадугледжваюць удзел больш за адну тысячу чалавек. Вінаваты – каронавірус.
Забарона на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Швейцарыі будзе дзейнічаць прынамсі да 15 сакавіка.
Арганізатары міжнароднага жэнеўскага аўтасалону, які павінен быў распачацца 3 сакавіка, пацвердзілі, што сёлета гэтая падзея ўвогуле не адбудзецца.
«Гэта форс-мажор. Мерапрыемства нельга перанесці на больш позні тэрмін. Гэта проста немагчыма праз яго маштаб», – заявілі арганізатары выставы.
На дадзены момант вядома пра 9 зарэгістраваных выпадкаў заражэння каронавірусам у Швейцарыі.
Праз успышку каронавіруса авіякампанія «Wizz Air» скасавала частку рэйсаў у Італію, дзе зарэгістравана некалькі сотняў выпадкаў заражэння «кітайскім вірусам».
12 лютага стала вядома аб адмене ў Барсэлоне «Mobile World Congress» – аднаго самых маштабных у свеце івэнтаў вытворцаў мабільных тэлефонаў.
У Кітаі праз каронавірус арганізатары адмянілі буйны Пекінскі аўтасалон, які меўся адбыцца ў красавіку.
ЮВ belsat.eu