Жаніх зарэзаў выкрадзеную нявесту ў пастарунку паліцыі


Здарэнне адбылося ў Кыргызстане.

Дзяўчыну выкраў жаніх напярэдадні шлюбу. Аўта з 29-гадовым выкрадальнікам, 20-гадовай нявестай і яшчэ адным пасажырам спыніла паліцыя і даставіла ў аддзяленне.

«Дзяўчына знаходзілася ў пакоі прыёму грамадзянаў. Праз нейкі час жаніх зайшоў туды і зачыніўся знутры. З пакою можна было пачуць шум і гукі барацьбы. Супрацоўнікі міліцыі ўзламалі дзверы і зайшлі ў пакой. Дзяўчына была ў крыві», – паведамілі tengrinews.kz ў праваахоўных органах.

Паводле праваахоўнікаў, мужчына парэзаў і сабе. Ім выклікалі хуткую і даставілі ў шпіталь. Дзяўчына памерла ў аддзеле рэанімацыі. Хлопец выжыў. Другі 30-гадовы пасажыр перададзены ў следчую службу.

Супраць няўдалага жаніха распачалі крымінальную справу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў