Яе шпіталізавалі з пераахалоджваннем.
Зранку 31 студзеня Галіна Ігнатовіч забралася на кран на будоўлі ў пасёлку Лебядзіным на знак пратэсту супраць нязручнай для яе кампенсацыі за знос яе дому.
Каля 11-ай пяцёра ратаўнікоў МНС падняліся на кран і намовілі жанчыну спусціцца. Яна самастойна злезла па лесвіцы, унізе яе сустрэлі медыкі і кіраўніцтва менскай міліцыі, якія праводзілі жанчыну да машыну хуткай дапамогі.
Ці будзе сям’я выселеная і ці дамовіліся з жанчынай на кампрамісны варыянт, невядома.
Свае патрабаванні Галіна Ігнатовіч пакінула ўнізе пад кранам.
Адным з патрабаванняў жанчыны было дапусціць да яе прэсу, але міліцыянты выціснулі рэпартэраў з будаўнічай пляцоўкі. Прадстаўнікі медыяў сочаць за сітуацыяй праз плот, таксама іх пільнуюць два міліцыянты.
Галіна Ігнатовіч патрабуе справядлівай кампенсацыі за знос свайго дому ў пасёлку – дом у 116 м², у якім прапісана 11 чалавек, збіраецца знесці кампанія «Тапас», каб збудаваць комплекс «Алімпік Парк». Забудоўнік прапанаваў кампенсаваць дом трыма няновымі кватэрамі.
«Тры двухпакаёвыя кватэры. Не новыя. Па 15 кв. м. на чалавека – не больш, не менш. Мы спрабавалі судзіцца, але суд нас не чуе, ён заняў пазіцыю «Тапаса», – распавёў прэсе Аляксей Ігнатовіч.
Сям’я Ігнатовічаў
раней тлумачыла «Белсату», што паводле заканадаўства мае права выбіраць любы спосаб кампенсацыі, але забудоўнік навязвае ім сваю схему.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=5RQOkWqykhM”][vc_column_text]Сёння судовыя выканаўцы меліся высяляць сям’ю Ігнатовічаў.
ДД