Жанчына выскачыла на чырвонае святло, давяла да ДТЗ і ўцякла з месца здарэння


Пешаход не дачакалася зялёнага святла і пабегла пад аўтамабілі. Здарэнне адбылося на Лагойскім тракце ўвечары 30 верасня.

На шчасце, яна паспела праскочыць паміж машынамі, але кіроўцы не пазбеглі сутыкнення.

Відэа інцыдэнту выклаў у Youtube удзельнік ДТЗ – кіроўца аўтамабіля Citroen з нікам Maks_Tsofin.

Мужчына ехаў па Лагойскім тракце з боку МКАД у напрамку вуліцы Гамарніка ў другім радзе справа. Каб яе не збіць, ён націснуў па тармазах і скіраваў аўта ўлева, праехаўшы перад жанчынай.

Пасля ў Citroen урэзаўся аўтамабіль Renault, які ехаў па трэцім шэрагу справа.

Цяпер кіроўца шукае жанчыну. На выгляд ёй 45-50 гадоў.

На месца сутыкнення Citroen і Renault выклікалі ДАІ. У Citroen пашкоджаны задні бампер. У Renault пабіты пярэдні бампер, фара, пашкоджаны капот, магчыма, пабіты таксама радыятар – аўтамабіль не змаглі завесці пасля аварыі.

Інспектар у пратаколе напісаў, што ў ДТЗ вінаваты кіроўца Citroen – нібыта не прапусціў Renault. Аднак мужчына не згодны.

«У ДАІ кажуць, што варта было ўжываць экстранае тармажэнне, застаючыся ў сваім шэрагу. Але тады я б проста пасадзіў гэтую жанчыну на капот – і не вядома, якія б былі наступствы. У чацвер пайду на разбор – паглядзім, што скажа начальнік», – адзначыў Максім Цофін.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў