Яна трапіла ў шпіталь з апёкамі 30 % цела.
Жыхарка вёскі Антонаўшчына ў Наваградскім раёне спальвала смецце на сваім участку 3 жніўня. У пэўны момант агонь перакінуўся на іржышча (рэшткі па жніве).
Гарадзенскае ўпраўленне МНС падае, што жанчына ўсхвалявалася, пачала тушыць агонь, але страціла прытомнасць і ўпала ў яго.
Хуткую дапамогу выклікалі суседзі. З апёкамі 30% цела 80-гадовую жанчыну даставілі ў Наваградскі раённы шпіталь. Стан жанчын цяжкі.
ДД