Жанчына прапусціла прыпынак, напала на кіроўцу, аўтобус вылецеў з мосту


Няўважлівасць пасажыркі прывяла да 13 ахвяраў. Аўтобус зваліўся ў раку Янцзы ў кітайскім горадзе Чун-Цін.

Жанчына папрасіла спыніць аўтобус, але кіроўца адмовіў, бо аўтобус выехаў на мост. Пасажырка пачала крычаць і кідацца на мужчыну, ударыла яго па галаве. Кіроўца паспрабаваў ударыць яе ў адказ, адвярнуўся ад дарогі і страціў кіраванне.

Аўтобус сутыкнуўся з аўтам, пратараніў агароджу і вылецеў у раку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў