Жанчын-кантралёраў у менскім метро заменяць інспектары службы бяспекі


Прыкладна да сярэдзіны 2018 г. на ўсіх станцыях метро жанчын-кантралёраў на ўваходах заменяць інспектары службы бяспекі метрапалітэну.

Пра гэта распавёў агенцтву «Минск-Новости» прэс-сакратар дзяржаўнага прадпрыемства «Менскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін.

У падземцы паступова скарачаецца колькасць кантралёраў на аўтаматычных кантрольных пунктах, функцыі якіх да нядаўняга часу выконвалі выключна жанчыны. Іх абавязкі на многіх станцыях («Першамайская», «Купалаўская ды інш.) ужо перададзеныя інспектарам службы бяспекі метрапалітэна – у кожным вестыбюлі іх па двое.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў