Жалобнае шэсце ў Лошыцкі яр прайшло пад дажджом і бел-чырвона-белымі сцягамі


Не зважаючы на халоднае надвор’е і моцны дождж, каля 30 чалавек прыйшлі сёння, 8 лістапада, у Лошыцкі яр на традыцыйную акцыю, якую зладзіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя-БНФ у памяць пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Удзельнікі акцыі прайшлі шэсцем ад Палацу культуры «Лошыцкі» да памятнага знака ў гонар нявінна расстраляных што ў Лошыцкім яры. Там жа адбыўся мітынг, які правялі кіраўнікі КХП-БНФ. Падчас шэсця і мітынгу ў паветры лунала каля двух дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў, таксама былі расцяжкі – «Дзяды» і «Беларуская салідарнасць – наш адказ расейскай акупацыі».[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”33739″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33751″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33747″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33743″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33719″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33735″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33731″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33727″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33715″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33711″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33707″ img_size=”large”][vc_single_image image=”33703″ img_size=”large”][vc_column_text]Да памятнага знака ў гонар нявінна расстраляных удзельнікі жалобнай акцыі ўсклалі кветкі і запалілі знічы.

Вядома, што ў 1930-ых гадах у Лошыцкім яры размяшчалася спецкаманда НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Там жа іх і расстрэльвалі. Паводле ацэнак лідара КХП-БНФ Зянона Пазняка, у Лошыцкім яры знаходзяцца парэшткі ад 7 да 10 тысяч рэпрэсаваных.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў