Жахлівае ДТЗ на аўтадарозе «Берасце-Менск»: загінулі дзве дзяўчыны


Два чалавекі загінулі і адзін атрымаў раненні ў выніку сутыкнення грузавіка «Рэно Магнум» і «Мерседэса» на 149 км аўтадарогі М1 / Е30 «Берасце-Менск». Пра гэта паведамляе телеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

Інцыдэнт адбыўся 21 снежня ў 18:30. Паводле міліцыі, кіроўца грузавіка «Рэно Магнум» спыніўся для павароту налева і ў гэты момант ў яго стукнуўся аўтамабіль «Мэрсэдэс».

«У выніку сутыкнення кіроўца пазадарожніка 1975 г.н. атрымаў траўмы і пазней быў дастаўлены ў лякарню. Дзве дзяўчыны-пасажыркі (жыхаркі Віцебскай вобласці 1994 і 1989 г.н.) памерлі на месцы здарэння», – паведамляюць у МУС.

Вынік ДТЗ. Фота – t.me/pressmvd
Вынік ДТЗ. Фота – t.me/pressmvd
Вынік ДТЗ. Фота – t.me/pressmvd

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцы абодвух аўтамабіляў былі цвярозыя.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў