Зграя афрыканскіх малпаў тэрарызуе жыхароў лецішчаў


Жыхары дачнага кааператыву «Лыбидь», які знаходзіцца пад Адэсаю, рыхтуюцца да спецаперацыі па затрыманню афрыканскіх малпаў. Малпы ўжо два тыдні абіраюць сады і агароды дачнікаў, паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН.

Дачнікі ўпэўненыя, што малпы збеглі з мясцовага заасаду, але ўладальніца звярынца адхрышчваецца ад прыматаў.

«Гэта не мае малпы, вы што! Хочаце – страляйце, хочаце – забірайце. У мяне ніводная малпа не ўцякла», – кажа Алірэза Пахлеванзадэ.

Абаронцы жывёлы кажуць, што адну малпу ўжо забілі.

«Малпы не вінаватыя. Людзі гатовыя пацярпець, але, калі будзе пагроза дзецям, іхнаму жыццю і здароўю – яны пойдуць на радыкальныя захады», – кажа абаронца жывёлы Святлана Барсукова.

Абаронцы жывёлы вырашылі паставіць пастку на малпаў у адным з будынкаў. Праўда, прынада можа спрацаваць толькі восенню, калі людзі збяруць ураджай і на дрэвах нічога не застанецца.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў