Гарэў помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу. У падпале падазраюць беларуса Ігара Шчуку


Сёння ў Екацярынбургу, Расея, гарэў помнік былому прэзідэнту РФ Барысу Ельцыну. За падпал помніку быў затрыманы Ігар Шчука, былы жыхар Салігорску, які ездзіў на Данбас.

Каля Ельцын-цэнтру помнік Барысу Ельцыну 7 лістапада аблілі бензінам і падпалілі. Па інфармацыі ў Twitter акаунта партыі «Другая Россия», затрымалі і падазраюць у падпале беларуса Ігара Шчуку. Яму пагражае крымінальны артыкул за вандалізм.

Ігар Шчука – нацбол з Салігорску. Увесну 2015 году ён з’ехаў у Крым, а потым на Данбас, дзе асвятляў падзеі ў якасці блогера, як паведамляла партыя «Другая Россия». Па іх словах, Ігар Шчука не зʼяўляўся расейскім наймітам.

Па тэме:

Хлопец быў удзельнікам шэрагу акцыяў пратэсту пад сцягамі нацболаў.Неаднаразова падпадаў пад пераслед з боку ўладаў Расеі ды Беларусі. Непрацяглы час пісаў блог на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

ВЧ, belsat.eu

 

Стужка навінаў