«Згарэлі 35 чалавек». Крывавыя салюты ў гісторыі іншых краінаў


Трагедыі ды проста надзвычайныя сітуацыі не такая ўжо рэдкасць падчас салютаў. І Беларусь тут не вынятак. Карэспандэнты belsat.eu вырашылі згадаць трагічныя інцыдэнты падчас феерверкаў, што адбываліся ў іншых дзяржавах.

Пажар у Кіраве.
Фота: kp.ru

Адна з найбольш трагічных падзеяў адбылася ў расейскім Кіраве 25 траўня 1968 годзе. Мноства людзей прыйшло на свята на мясцовы стадыён, дзе абяцалі зладзіць вялікі феерверк. Але за 20 хвілінаў да пачатку піратэхніка, якая была схаваная пад напалову запоўненымі трыбунамі, выбухнула. Ад агню і выбуху на месцы загінулі 29 чалавек. 88 чалавек атрымалі раненні, з іх 72 – цяжка. Шэсць чалавек пазней памерлі ў больніцы.

Ахвяры трагедыяў з салютамі з часоў СССР

28 траўня 2016 года зноў жа ў Расеі, у горадзе Дзяржынск Ніжагародскай вобласці, падчас святочнага салюту ў дзень гораду адзін з элементаў неразарванага феерверку зваліўся ў натоўп людзей. У выніку загінула 64-гадовая жанчына, па медычную дапамогу звярнуліся сем чалавек, двое з якіх былі шпіталізаваныя.

А ўжо сёлета, 25 траўня, у Яраслаўлі падчас святочнага салюту жанчына атрымала траўму галавы ад удару снарадам ад феерверку, які не разарваўся.

Hавiны
Раненні, смерць, пашкоджаныя будынкі. Што вядома пра выбухі ў Менску
2019.07.04 13:52

Пры гэтым не варта думаць, што падобныя інцыдэнты здараюцца толькі ў суседніх з Беларуссю краінах. Гэтак, 3 ліпеня падчас феерверку, прымеркаванага да Дня незалежнасці ЗША, у выніку выбуху піратэхнікі ў натоўпе падчас салюту ў амерыканскім горадзе Эйван (штат Каларада) дзевяць чалавек атрымалі апёкі. Адзін з зарадаў з прычыны тэхнічнай няспраўнасці спрацаваў прама ў салютнай гармаце.

У снежні 2017 года 39 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, пацярпелі падчас каляднага салюту ў горадзе Рэмед’ёс на Кубе. Побач з цэнтральным паркам у мяхі з піратэхнікай патрапіла іскра, ад чаго снарады загарэліся і пачалі ўзрывацца.

Не менш за 9 чалавек пацярпелі ў лістападзе 2018 года ў М’янме. Тут падчас штогадовага фестывалю нагружаны феерверкамі паветраны шар выбухнуў над натоўпам гледачоў.

Hавiны
ЕЗ заклікае змяніць рашэнне аб расстрэле Канавалава і Кавалёва
2012.03.15 12:45

Нагадаем, што гэта і не першы інцыдэнт падчас святкавання Дня незалежнасці ў Менску. Ноччу 4 ліпеня 2008 года падчас канцэрту ля стэлы ў натоўпе адбыўся выбух. У выніку якога пацярпелі па медычную дапамогу звярнуліся 59 чалавек. Вінаватым у тэракце быў пазней прызнаны Дзмітрый Канавалаў з Віцебску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў