Землятрус у Турэччыне: 35 чалавек загінуў, паўтары тысячы пацярпелі


У выніку землятрусу магнітудай 6, 8 балаў на ўсходзе Турэччыны як мінімум 35 асобаў загінула і больш за 1460 пацярпелі, паведамляе Бі-бі-сі.

Землятрус распачаўся прыкладна а 20:55 у пятніцу 24 студзеня і працягваўся 15 секунд. Магнітуда паўторных штуршкоў была ад 5,4 да 3,3 балаў.

Ачаг знаходзіўся ў раёне гораду Сеўрыджэ з 4-тысячным насельніцтвам у правінцыі Элязыг. У выніку падземных штуршкоў пачалі абвальвацца будынкі і жыхары гораду вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

Фота ЕРА

Па дадзеных уладаў, на дадзены момант удалося выратаваць 45 чалавек, але яшчэ больш за 20 чалавек могуць дагэтуль заставацца пад заваламі.

Штуршкі таксама адчуваліся на тэрыторыях Сірыі, Лівіі і Ірану.

У пацярпелы раён было накіравана шмат шрузавікоў з гуманітарнай дапамогай: медыкаментамі, ежай, цёплымі рэчамі і прадметамі першай неабходнасці.

КА belsat.eu

Стужка навінаў