Зэбаст’ян Курц зноў стане канцлерам Аўстрыі


Кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя (АНП) і «Зялёныя» прыйшлі да адзінай пазіцыі адносна фармавання сумеснага ўрада. Адпаведную заяву 1 студзеня зрабілі лідары партыяў, піша DW.

33-гадовы старшыня АНП Зэбаст’ян Курц назваў «выдатнай» дасягнутую дамоўленасць, падкрэсліўшы цяжкі характар перамоваў. Паводле яго, дэталі кааліцыйнай праграмы будуць прадстаўленыя 2 студзеня.

Hавiны
Парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру і ўраду
2019.05.27 17:52

Курц узначальваў аўстрыйскі ўрад са снежня 2017 года. Тады кансерватары сфармавалі ўрад з правапапулісцкай Аўстрыйскай партыяй свабоды (АПС). Але ў траўні 2019 года кааліцыя распалася ў выніку скандалу вакол кіраўнік АПС і віцэ-канцлера Гайнца-Крыст’яна Штрахэ, які прапаноўваў уяўнай пляменніцы расейскага алігарха дзяржаўныя кантракты ў абмен на незаконную фінансавую дапамогу сваёй партыі.

27 траўня Курц сышоў у адстаўку. Кіраўніцай ураду стала былая старшыня Канстытуцыйнага суду Брыгіта Бірляйн.

Hавiны
На выбарах у Аўстрыі перамагла партыя экс-канцлера Курца
2019.09.30 09:41

На датэрміновых выбарах у верасні кансерватыўная АНП Зэбаст’яна Курца набрала 37,5 % галасоў супраць 31,5 % у 2017 годзе. Правапапулісты атрымалі 16,2 % (было 26 %), а «Зялёныя» – 13,9 % (было 3,8 %).

ВІДЭА
Аўстрыйскія мільярды для Беларусі ці для Лукашэнкі?
2019.03.30 14:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў