Здымкі фатографа з Баранавічаў прызналі найлепшымі на старонцы «Vogue»


Фатограф Яўген Ціхановіч не мае адмысловай адукацыі да амаль не карыстаецца фоташопам.

Ягоныя здымкі двойчы прызналі лепшымі на старонцы часопіса Vogue Italia.

Яўген нарадзіўся ў Баранавічах у 1993 годзе. Скончыў сярэднюю школу, пасля – хімфак БДУ. Найчасцей ён робіць партрэты дзяўчат, часам карыстаецца тэхнікаю калажу і фоташопам. Майстэрству ён вучыцца па еўрапейскіх глянцавых часопісах. Яўген мае лічбавы Canon 350 2005 года выпуску. Паводле яго, такія здымкі лёгка стылізаваць «пад рэтра».

Малады фатограф меў дзве выставы ды перамог у сямі беларускіх конкурсах. Свае працы друкуе на беларускім інтэрнэт-партале, прысвечаным модзе maison-carree.com.

ІА, belsat.eu, паводле intex-press.by, фота intex-press.by са згоды Яўгена Ціхановіча

Стужка навінаў