Здымалі 3-гадовае дзіця. Менеджара з Менску будзіць судзіць за дзіцячае порна


Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні 40-гадовага менчука, які кіраваў аддзелам адной са сталічных арганізацыяў. Яго вінавацяць у вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў, у тым ліку з удзелам малалетняга. Абвінавачаны ўзяты пад варту, а справа перададзеная пракурору.

Hавiны
Жыхар Менску пісаў «сцэнары» для дзіцячай парнаграфіі. Здымалі ўкраінцы
2019.02.05 09:24

Паводле СК, з 2012 года мужчына неаднаразова вырабляў і распаўсюджваў у інтэрнэце парнаграфічныя фота і відэа. А з 2007 года ён рэгулярна наведваў зачыненыя інтэрнэт-форумы, якія спецыялізуюцца на продажы парнаграфіі, у тым ліку дзіцячай.

Таксама мужчына ствараў сцэнары парнафільмаў, паводле якіх сямейная пара з Украіны з 2016 года вырабляла фота і відэа з удзелам сваёй малалетняй дачкі, якой у 2016 годзе было тры гады. Адзнятыя фота і відэа змяшчаліся на спецыялізаваных сайтах для продажу.

Пры разліках абвінавачваны выкарыстоўваў крыптавалюту. Яго незаконны даход склаў не менш за 6600 рублёў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў