Здаваць бутэлькі, як у Еўропе: у Беларусі могуць увесці закладную сістэму


Гарэлка. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указу кіраўніка дзяржавы «Аб дэпазітнай (закладной) сістэме вяртання спажывецкай упакоўкі».

Як паведамляе pravo.by, свае заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на Праўным форуме Беларусі ці накіраваць у міністэрства да 22 жніўня ўключна.

Аб’ектыў
У вёсцы Зарэчча камуналку можна аплаціць пластыкавымі бутэлькамі і макулатурай
2018.05.18 17:54

МінЖКГ плануе ўкараніць дэпазітную (закладную) сістэму звароту аднаразовай упакоўкі для харчовых прадуктаў, калі пакупнік плаціць за тавар у спажывецкай упакоўцы суму закладу за тару, а пры вяртанні тары яму вяртаюць грошы.

У міністэрстве мяркуюць, што з дапамогай гэтага атрымаецца павялічыць у 2,1-2,4 разы збор адходаў упакоўкі ды зменшыць пахаванне камунальных адходаў на 10 %. Таксама плануецца дадаткова перапрацаваць каля 85 тыс. тонаў адходаў шкла, 23 тыс. тонаў пластыку і 360 тонаў алюмінію.

ВІДЭА
Жыхары Рагачова пачалі разлічвацца за камуналку пустымі бутэлькамі і макулатурай
2017.02.14 18:37

Стварыць дэпазітную сістэму плануюць за кошт інвестара без бюджэтнага фінансавання. Кошт праекту ацэньваецца ў € 100 млн.

У пералік тары плануюць уключыць упакоўку для сокаў, вады, піва, вінаў і іншых спіртных напояў, аб’ёмам ад 0,1 да 3 літраў.

Пастаўшчыку, які захоча далучыцца да закладной сістэмы, давядзецца заключыць з кіроўнай арганізацыяй адпаведную дамову. Таксама трэба будзе вырабіць на ўпакоўцы адмысловыя штрыхкод, каб яго лічылі прылады ў ручных пунктах прыёму тары, і знак для пакупнікоў.

Закладны кошт упакоўкі на цэнніках пакажуць асобна ад кошту прадукту.

На сёння падобныя сістэмы дзейнічаюць у такіх краінах, як ЗША, Нямеччына, Швецыя, Нарвегія ды іншых.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў