Здароўе беларусаў становіцца ўсё больш «здавальняючым»


На пачатак бягучага году 27,5 % жыхароў Беларусі ва ўзросце 16 гадоў і старэй ацэньвалі стан свайго здароўя як «добры». На пачатак 2013 году так ацэньвала сваё здароўе 29,9 % беларусаў.

Паводле звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, на пачатак 2019 года 27,5 % жыхароў рэспублікі ва ўзросце 16 гадоў і старэй ацэньвалі стан свайго здароўя як «добры», 64 % – як «здавальняючы». Пра гэта гаворыцца ў статыстычным аглядзе да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка, падрыхтаваным Белстатам.

У той жа час, для параўнання, напрыклад, на пачатак 2013 году тая частка насельніцтва Беларусі ва ўзросце 16 гадоў і старэй, якая ацэньвала стан свайго здароўя як добрае, складала 29,9 %, а здавальняючы – 62,1 %.

У 2017 годзе 27,6 % насельніцтва Беларусі ацэньвалі стан свайго здароўя як добры, 62,8 % – як здавальняючы.

На пачатак 2018 года 27,6 % беларусаў лічылі сваё здароўе добрым, а 63,1 % – здавальняючым.

СК belsat.eu паводле Thinktanks.by

Стужка навінаў