Здабыча крыптавалюты стала стратнай, курсы біткоіна абваліліся


Майнінг біткоіна стаў стратны, паколькі выдаткі на здабычу гэтай крыптавалюты пачалі перавышаць яе курс. Майнінгавыя кампаніі паведамляюць пра банкруцтва.

У Вялікай Брытаніі прыпынена будаўніцтва найбуйнейшага прадпрыемства па здабычы біткоінаў, а кітайскія вытворцы майнінгавага абсталявання Ebang, Canaan і Bitmain, якія збіраліся правесці размяшчэнне сваіх акцыяў на біржы ў Ганконгу, адклалі IPO, піша Financial Times (FT) са спасылкай на майнінгавыя кампаніі і прыватных майнераў.

Кампанія Nvidia, якая прадавала відэакарты для майнінгу, зачыніла сваё крыптападраздзяленне. Амерыканская майнінгавая кампанія Gigawatt ў лістападзе аб’явіла пра банкруцтва.

Для таго каб майнер прыбытак, кошт біткоіна павінен складаць як мінімум 5 тысячаў долараў, піша FT са спасылкай на неназваных экспертаў. Па стане на 19 снежня яго курс крыптавалюты складае каля 3,8 тысячы долараў.

У снежні летась курс біткоіна на некаторых крыптавалютных біржах перавышаў нават 20 тысяч долараў. Сёлетняе падзенне складае каля 80 адсоткаў ад максімальнага кошту крыптавалюты.

Hавiны
Махляры выманілі $ 850 з гарадзенца, які хацеў набыць біткоіны
2018.04.27 15:56

СК, belsat.eu

Стужка навінаў