Збяры сам: палякі прыдумалі труну ў стылі «Ikea»


У прапанове фірмы Збігнева Лінднэра трумны на любы колер і густ. Прадукт падганяецца пад патрэбы кліента. Хочаш белую – найчасцей яе замаўляюць у Скандынавію, з куфлем піва – для чэхаў, з маскай – для актора, з пяром – для журналіста. Дамавіна збіраецца ўсяго за пару хвілінаў.

Сам Ліндэр хоча зрабіць прадукцыю трунаў масавай. Ужо цяпер у месяц вырабляецца 15 тысячаў адзінак.

Фірма Ліндэра займаецца трунамі 25 гадоў, але ідэю стварэння дамавіны для самастойнай зборкі яму падкінуў адзін з працаўнікоў.

«Усё з-за неабходнасці хуткага транспарту і яшчэ больш хуткай устаноўкі. Мы арыентаваліся на мэблю Ikea у кардоне».

Труны яшчэ тэстуюць – наліваюць у іх ваду і правяраюць герметычнасць. Першыя пакупнікі пакідаюць водгукі.

«Індывідуальна не прадаем, толькі оптам. Але была дзяўчына ў Варшаве, якая не мела грошай на труну з пахавальнай агенцыі. Яны прасілі 900 злотых. Мы прадалі ёй адну», – прызнаўся у размове з газетай «Wyborcza» Збігнеў Лінднэр.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў