Збожжаўборачны камбайн «Гомсельмашу» зʼявіцца ў польскай кампʼютарнай гульні


Камбайн «Палессе» трапіў у папулярны сімулятар «Pure Farming 2018». Усяго ў гульне будуць прадстаўленыя 3 мадэлі: збожжаўборачныя GS575 і GS16, а таксама кормаўборачны FS8060.

Беларуская сельгастэхніка зʼявіцца ў «Pure Farming» упершыню. Выпуск запланаваны на пачатак 2018 года.

У сімулятары кожны гулец зможа стаць уладальнікам фермы ў ЗША, Калумбіі, Італіі ці Японіі, араць палі і прыбіраць ураджай розных культур.

Гульню распрацавала польская кампанія «Techland», якая была заснаваная ў 1991 годзе ў Вроцлаве Паўлам Мархэўкай.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў