Зборная Расеі з буйным лікам прайграла Уругваю на ЧС. Сацсеткі з гэтага жартуюць


Зборная Расеі па футболе на хатнім Чэмпіянаце свету з лікам 0-3 прайграла Уругваю. У ўругвайцаў забілі Суарэс і Кавані. Яшчэ адзін гол расейцы забілі сябе самі – адзначыўся Дзяніс Чэрышаў.

У паралельным матчы Саудаўская Аравія перамагла Егіпет 2-1.

Не гледзячы на першую паразу на ЧС Расея ўсё роўна выйшла ў 1/8 фіналу з 2-га месца ў групе А. Нагадаем, у першым матчы расейцы перамаглі Саудаўскую Аравію 5-0, а ў другім – Егіпет 3-1. Раней гэтыя перамогі выклікалі шмат жартаў у карыстальнікаў сацсетак – маўляў, расейскія футбалісты здзіўляюць сваіх заўзятараў такой добрай гульнёй. Сённяшняя безнадзейная параза ад Уругваю выклікала супрацьлеглыя па сэнсе жарты.

https://twitter.com/RedAWOLa/status/1011254684374401024

Некаторыя карыстальнікі сацсетак адзначаюць, што з такой гульнёй футбалістаў новыя непапулярныя рэформы расейскаму ўраду праводзіць будзе не зручна.

https://twitter.com/oldLentach/status/1011276867297579010

Праўда, некаторыя лічаць, што разгромная параза ад Уругваю – зусім не ганебная.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў