Зборная па хакеі (U-20) пакінула сусветную эліту


Пасля другое запар паразы ад швейцарцаў нашая каманда аказалася за бортам элітнага дывізіёна.

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі прайграла аднагодкам са Швейцарыі з лікам 2:6 (2:3; 0:3; 0:0). Каманды, якія не прайшлі ў плэй-оф вырашаюць свой лёс у гульнях да двух перамог. Учора беларусы прайгралі швейцарскай дружыне з лікам 1:5. Такім чынам, нашая зборная заняла 10-е месца і збіраецца дадому.

Галоўны трэнер каманды Аляксандр Бяляўскі ўжо заявіў, што хацеў б працягнуць працу са зборнай:

«Калі зробім слушныя высновы, затрымка ў першым дывізіёне можа быць нядоўгай. Мне, вядома, было б цікава працягнуць працу з гэтымі маладымі хлопцамі».

Турнір працягваюць чатыры зборныя – у паўфінале Швецыя згуляе з Фінляндыяй, Расея – з ЗША.

Для нашай каманды сёлетні моладзевы чэмпіянат свету ў элітным дывізіёне стаў сёмым па ліку. Пакуль лепшы вынік беларускіх хакеістаў да 20 гадоў – дзявятае месца, якое яны займалі двойчы – у 2001-м і 2002 годзе.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў