Зборная па хакеі пакідае элітны дывізіён. Упершыню за 15 гадоў


Брамнік зборнай Беларусі Міхаіл Карнаухаў. Матч Беларусь – Аўстрыя (ЧС-2018). 12 траўня 2018 г.

Зборная Беларусі па хакеі прайграла (шостая параза запар) Аўстрыі з лікам (0:4) на групавой стадыі чэмпіянату свету ў Даніі, заняўшы апошняе месца ў групе.

Згодна з рэгламентам, зборная, якая займае апошняе месца ў групе, пакідае элітны дывізіён.

Беларусь была ў элітным дывізіёне 15 гадоў.

Нагадаем, пасля трох прайграных матчаў на ЧС-2018 у адстаўку быў адпраўлены канадскі спецыяліст Дэйв Льюіс. В.а галоўнага трэнера быў прызначаны Сяргей Пушкоў.

15 траўня ў межах ЧС-2018 Беларусь згуляе супраць Славакіі.

ЮВ, belsat.eu, паводле by.tribuna.com

Стужка навінаў