Зборная Беларусі па хакеі сенсацыйна перамагла амерыканцаў


Беларускія хакеісты здабылі чарговую перамогу на чэмпіянаце свеце, упершыню ў гісторыю перамогшы амерыканскую зборную.

Гульня скончылася з лікам 5:2 на карысць беларускай каманды.

Дагэтуль каманды сустракаліся 7 разоў і заўсёды перамагалі амерыканцы, розніца шайбаў – 10-34 на карысць зборнай ЗША.На хатнім чэмпіянаце ў Менску год таму нашыя хакеісты прайгралі амерыканскім з лікам 1:6.

Дзякуючы перамозе беларуская зборная з 10-цю ачкамі выйшла на першае месца ў групе. У наступнай гульні 9 траўня наша каманда згуляе супраць Расеі, 11-га траўня сустрэнецца з Фінляндыяй, а 12-га – з Нарвегіяй.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Сёлетні чэмпіянат праходзіць у Чэхіі – у Празе і Астраве.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў