Зборная Беларусі па гандболе сенсацыйна абыграла Вугоршчыну і выйшла ў 1/8 ЧС


Беларусы ўпершыню абыгралі венграў і выйшлі ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе.

Канчатковы лік у гульне – 27:25.

Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх каманд праходзіць у Францыі.У стартавым матчы каманда прайграла Чылі. Першую перамогу беларусы здабылі 15 студзеня, абыграўшы з лікам 26:29 зборную Саудаўскай Аравіі. Для выхаду ў наступны раўнд камандзе Юрыя Шаўцова неабходна было выйграць мінімум яшчэ адзін матч.

Цяпер нашай зборнай таксама дапамагло паражэнне Чылі ад Саудаўскай Аравіі.

22 студзеня беларуская зборная згуляе з камандай Швецыі. Пачатак а 18:00 па беларускім часе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў