Збіраем грошы на кнігу пра Зінаіду Бандарэнку! Ёсць больш за палову неабходнай сумы


На платформе «Talaka» працягваецца кампанія па зборы сродкаў на выданне кнігі пра Зінаіду Бандарэнку.

На дадзены момант беларусы сабралі амаль Br 6 тыс. альбо больш за палову неабходнай сумы. Да кампаніі далучыўся і «Белсат».

Аўтар кнігі, пісьменнік Аляксандр Тамковіч заахвочвае падтрымаць выданне ўнікальнай кнігі ўспамінаў – яшчэ ёсць 30 дзён, каб гэта зрабіць.

Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка нарадзілася ў 1939 годзе ў Менску. У 1985 годзе атрымала ганаровае званне Народнай артысткі Беларусі. У 1998 годзе па прычыне нязгоды з моўным курсам Аляксандра Лукашэнкі звольнілася з працы. Працавала вядучай Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Прадстаўляла Беларусь на фестывалях у СССР i за мяжой.

Зінаіда Бандарэнка актыўна ўдзельнічала ў стварэнні тэлеканалу «Белсат».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў