Збігнеў Рау: кампраміс у Менску непазбежны


Zdj. Facebook/Zbigniew Rau

Старшыня камісіі па замежных справах Сейму Польшчы заявіў пра неабходнасць беларускага «круглага стала», піша выданне Rzeczpospolita.

У інтэрв’ю Збігнеў Рау адзначае, што 40 гадоў таму аналагічная Беларусі сітуацыя адбылася ў Польшчы.

«Што ўяўляе сабой незвычайная сітуацыя ў Беларусі сёння? Гэта тое, што я б назваў сацыяльным абуджэннем, якое вядзе да таго, што дзясяткі тысяч грамадзянаў падчас выбарчай кампаніі выходзяць на вуліцы праз неабходнасць праявіць і паказаць сваю палітычную ўразлівасць, праявіць яе ў грамадскай сферы», – сказаў польскі парламентарый.

Менавіта гэта, паводле яго, цалкам новая зʼява, якой дасюль не было за ўвесь час гісторыі незалежнага існавання Беларусі. Унікальнасць сітуацыі можна разглядаць не толькі ў нацыянальным маштабе, бо з польскага пункту гледжання яе можна разглядаць як «зародак беспрэцэдэнтна шырокага грамадскага неарганізаванага, спантаннага руху».

А да таго ж – плюралістычны і без відавочных палітычных падтэкстаў. Звяном зʼяўляецца адстойванне беларускай ідэнтычнасці.

«Ён не арганізаваны, там няма ніякіх структур, скажам, палітычных. Няма такой арганізацыі, якую можна было б параўнаць хаця б з нашым вопытам 1980-х гадоў, няма адзінага экспертна-лідэрскага цэнтру», – дадае палітык.

Рау звяртае ўвагу таксама на існаванне традыцыйнай апазіцыі і перадусім – на «другі элемент», то бок «праўладны лагер з прэзідэнтам, які хоча пераабрання, і які павінен разумець, што далейшае кіраванне без субʼектыўнасці грамадства ўжо немагчымае».

«Працяг ранейшай формулы ажыццяўлення ўлады немагчымы», – падкрэслівае польскі палітык, адзначаючы, што «цяпер лагер улады звярнуўся да пагрозаў ужываць сілу». – Аднак з улікам маштабаў сацыяльнай актывізацыі гэта была б беспрэцэдэнтная сітуацыя«, – падкрэслівае ён.

І хоць Рау лічыць, што «невядома, як будзе развівацца сітуацыя», менавіта палякі ў сілу сваёй гісторыі і досведу маюць канкрэтную кропку адліку. Зыходзячы з яе, можна зрабіць некаторыя высновы:

«Усе тры субʼекты, якія дзейнічаюць на беларускай сцэне, маюць радыкальна рознае бачанне будучыні. Па меншай меры, сацыяльны і ўрадавы бок. З пункту гледжання нашага досведу – незалежна ад таго, як будзе развівацца сітуацыя пасля выбараў – кансэнсус гэтых сіл абсалютна неабходна», – пераконвае Збігнеў Рау.

Іншымі словамі – круглы стол.

«Я рашуча кажу менавіта пра круглы стол. Я думаю, што, па-першае, апрача яго няма альтэрнатывы. Але па-другое, невядома, калі да яго дойдзе. Чым пазней, тым шлях да яго будзе больш драматычным, тым складаней будзе беларусаў», – удакладняе польскі палітык.

Паводле яго, нават «у гэтай вельмі складанай сітуацыі, падобна, ёсць разуменне гэтага з абодвух бакоў канфлікту, і гэта значна больш, чым некалькі гадоў таму».

«У выпадку сілавога рашэння перспектыва незалежнай Беларусі аддаляецца. Міжнародная супольнасць гатовая адкрыць для сябе Беларусь, але незалежную і суверэнную, негвалтоўную ў адносінах да сваіх грамадзянаў. Калі не дай Бог дайшло б да ўжывання сілы, наступствам была б поўная ізаляцыя. З трох субʼектаў, якія я пералічыў, нікому на гэтым не залежыць, улічваючы і лагер улады», – кажа Рау.

Ён не хавае, што «застаецца пытанне драматычнага выбару: на які лагер паставіць». Пытанне таксама ў тым, ці будзе гэта магчыма пасля 9 жніўня, калі ў Беларусі пройдуць выбары, на якіх «хтосьці стане пераможцам, а хтосьці прайграе», – разважае журналіст выдання.

«Цяжка быць прарокам ва ўласным доме, а тым больш у суседа. Ідэя рэальная, пытанне толькі, наколькі яна праўдападобная», – адказвае старшыня камісіі па замежных справах Сейму Польшчы Збігнеў Рау.

opracował cez/belsat.eu

Стужка навінаў