Заява тэлеканалу «Белсат» у сувязі з абвінавачаннямі з боку «Беларусь 1»


Тэлеканал «Белсат» пратэстуе супраць хлуслівых абвінавачанняў, што прагучалі ў эфіры праграмы «Панарама» тэлеканалу «Беларусь 1» (эфір 16 лістапада) на адрас нашых журналістаў.

Спроба здымачнай групы «Белсату» падрыхтаваць рэпартаж з сустрэчы з выбарнікамі прэзентаваная ў эфіры як «дэбош».

Кандыдат на дэпутацтва Ігар Марзалюк у інтэрв’ю «Беларусь 1» уводзіць у зман гледачоў, а аўтар сюжэту выкарыстоўвае маніпуляцыі.

Рашуча заяўляем: нашыя журналісты прафесійна выконвалі свае абавязкі і, безумоўна, не маюць аніякага дачынення да ўлётак, скіраваных супраць старшыні выбарчай камісіі, якія нібыта зʼявіліся ў Магілёве.

Згаданы сюжэт «Беларусь 1» і створаныя на яго аснове публікацыі ў іншых медыях рэдакцыя расцэньвае як атаку на «Белсат», якая можа спарадзіць чарговую хвалю рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў.

Hавiны
Старшыня выбарчай камісіі ў Магілёве і кандыдат у дэпутаты Марзалюк скардзяцца на «польскі тэлеканал»
2019.11.17 09:39
Стужка навінаў