Завяршылася расследаванне справы паставак «аргентынскага какаіну» праз дыппошту Расеі


Абвінавачаныя не прызнаюць сваю віну. Ім інкрымінуюць замах на кантрабанду, а таксама спробу збыту наркотыкаў у асабліва буйным памеры.

Як стала вядома расейскаму выданню «Коммерсант», расследаванне рэзананснай крымінальнай справы аб нелегальнай пастаўцы какаіну з Аргентыны ў Расею завершанае.

Паводле следчага дэпартамента МУС, бізнесовец Андрэй Кавальчук пры дапамозе былога загадчыка гаспадаркі расейскай амбасады ў Аргенціне Алі Абянова арганізаваў перапраўку каля 400 кг наркотыку пад выглядам дыпламатычнай пошты.

ВІДЭА
У аргентынскім крэматорыі спалілі 400 кг какаіну з расейскай амбасады. Відэафакт
2018.08.22 08:55

Аргентынская паліцыя і ФСБ пастаўку какаіну спынілі, а чацвёра фігурантаў справы былі арыштаваныя.

Андрэй Кавальчук настойвае на тым, што займаўся пастаўкай у Расею выключна дарагіх гатункаў кавы і цыгараў. Ён нібыта хацеў даставіць у Расею каву «Luwak», а пра 400 кг какаіну ён нічога не ведаў.

Фота
На караблі з расейскім экіпажам знайшлі 10 тонаў какаіну
2019.02.02 09:09

Паводле канчатковай версіі следства, у 2016 годзе Андрэй Кавальчук набыў 382 кг какаіну. Наркотыкі былі спакаваныя і па просьбе бізнесмена ў схаваныя падсобцы пры школе для дзяцей дыпкорпусу ягоным знаёмым Алі Абянавым. Той па прапанове Андрэя Кавальчука абгарнуў валізкі адмысловай паперай, а зверху заклеіў іх сургучнымі пячаткамі, як гэта звычайна робяць з дыпламатычнай поштай.

Hавiны
Кароткая гісторыя какаіну ў Расеі: ад Першай сусветнай да «мутак» Пуціна
2019.02.04 16:13

На кожным бауле былі пазначаны дадзеныя і нумар мабільнага тэлефона Андрэя Кавальчука. Вывезці груз у Маскву адразу, як гэта першапачаткова планавалася, не атрымалася, бо ў Алі Абянава скончыўся кантракт і ён вярнуўся на радзіму. А ягоны зменшчык, вырашыў правесці інвентарызацыю маёмасці амбасады.

25 лістапада 2016 года ён знайшоў падазроныя валізкі і паведаміў аб сваёй знаходцы працаўнікам службы бяспекі амбасады, якія, выявіўшы пакеты з белым парашком, паведамілі пра гэта ў ФСБ.

ВІДЭА
Вяскоўцы з Гомельшчыны займаліся кантрабандаю какаіну з Дамініканы
2019.05.13 11:38

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў