Завод цэлюлозы ў Светлагорску адобраны ўладамі


Дзяржпрамнагляд лічыць, што перашкодаў для ўвядзення ў эксплуатацыю заводу па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК» не існуе, пра гэта паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

«Гомельскім абласным упраўленнем Дзяржпрамнагляду выдадзена заключэнне аб адпаведнасці аб’екту будаўніцтва, што ўводзіцца ў эксплуатацыю, зацверджанай праектнай дакументацыі патрабаванням бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці», – адзначылі ва ўпраўленні.

Паводле ведамства інспектары, пасля пільнага агляду вытворчасці не знайшлі парушэнняў.

Hавiны
«Кітайскі завод» у Светлагорску беларусы дабудуюць самастойна
2019.08.15 15:01

Завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» беларускія ўлады мелі намер ствараць сумесна з Кітаем. У кастрычніку 2010 года была падпісана дамова з кітайскай карпарацыяй САМСЕ, агульны кошт праекта па будаўніцтве завода склаў каля $ 850 млн.

Завод пачаў працаваць у пачатку 2018 года. Але яшчэ да пабудовы заводу мясцовыя жыхары сабралі больш за 10 тысячаў подпісаў супраць прадпрыемства. Эксперты звярталі ўвагу на нізкую якасць вытворчасці і экалагічныя наступствы. Пасля запуску заводу жыхары пачалі цярпець ад смуроду.

Аб’ектыў
Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску разарваў дамову з Кітаем
2019.08.15 21:50

У траўні сёлета будаўніцтва заводу ў Светлагорску праінспектаваў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і паскардзіўся на кітайскіх падрадчыкаў, якія зацягваюць будаўніцтва і парушаюць інструкцыі. У тым ліку, кіраўнік ураду прызнаў, што на светлагорскім заводзе сёлета абваліўся дах. Пра намер скасаваць кантракт з кітайцамі на камбінаце заявілі 2 жніўня. А ўжо праз два тыдні дамова была скасаваная.

Hавiны
Жыхары Светлагорску патрабуюць 7 млн кампенсацыі за шкоду здароў’ю і маёмасці
2018.03.09 15:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў