Завершылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты


Акруговыя выбарчыя камісіі ў чацвер вечарам завяршаюць прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты.

Як сведчаць звесткі ЦВК, па стане на 12 верасня зарэгістраваная 350 ініцыятыўных груп, усяго было пададзена 446 заяваў. Адна заява была адклікана, яшчэ па шасці – атрыманыя адмовы.

Больш за ўсё ініцыятыўных груп зарэгістравана ў Менску – тут іх 105. А менш за ўсё ў Гарадзенскай – 31 група.

Сярод прэтэндэнтаў на пасаду кандыдата большасць – беспартыйныя (78,3%). Ад Камуністычнай партыі Беларусі зарэгістравана 25 ініцыятыўных груп, ад АГП – 12, ад Партыі БНФ – 10, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці – 9, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» – 8, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – 6, Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Беларускай патрыятычнай партыі – па 2, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі і Беларускай аграрнай партыі – па 1.

Збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі – гэта не адзіны спосаб вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Права вылучэння кандыдатаў належыць таксама палітычным партыям і працоўным калектывам.

Нагадаем, выбары ў Палату Беларусі прызначаныя на 17 лістапада.

КА belsat.eu

Стужка навінаў