Завершана расследаванне ўмяшання Расеі ў амерыканскія выбары


Завяршылася расследаванне з нагоды верагоднага ўмяшання расейскіх спецслужбаў у выбары прэзідэнта ЗША 2016 года на карысць цяперашняга кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа. Спецыяльны пракурор Роберт Мюлер, які ўзначальваў расследаванне, перадаў вынікі працы генеральнаму пракурору краіны.

Змест дакладу застаецца ў сакрэце. У адміністрацыі прэзідэнта Трампа сцвярджаюць, што ёй не далі азнаёміцца ​​з дакументам.

Генпракурор Уільям Барр паведаміў, што вывучыць высновы, зробленыя Мюлерам, і вырашыць, якую частку інфармацыі з дакладу можна раскрыць кангрэсу і шырокай грамадскасці.

Роберт Мюлер расследаваў умяшанне Расеі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары і магчымую змову каманды Дональда Трампа з Крамлём з траўня 2017 года. У яго следчую групу ўваходзілі больш за 15 юрыстаў, таксама ў камандзе працавалі яшчэ 30 працаўнікоў. Яны таксама мелі права разбіраць «любыя іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе расследавання».

Падчас расследавання каманда Мюлера высунула абвінавачванні 34 людзям, у тым ліку, шасцярым з акружэння Трампа. Аднак нікога не абвінавацілі ў змове з Крамлём: гаворка, у прыватнасці, ідзе аб ілжывых сведчаннях, парушэнні выбарчага заканадаўства і ўхіленне ад падаткаў.

Больш у рамках расследавання ўмяшання ў выбары Мюлер нікому высоўваць абвінавачванні не збіраецца.

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў