Заведзеная крымінальная справа за спалены чырвона-зялёны сцяг


Супраць дваіх менчукоў заведзеная крымінальная справа за спалены чырвона-зялёны сцяг, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Следчыя ўстанавілі, што 18-гадовыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года знялі сцяг з ЖРЭА, пачалі дэманстратыўна яго таптаць нагамі і пляваць на яго, пасля чаго падпалілі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Дзяніс Дзюба / Vot Tak TV / Белсат

Потым маладзёны размахвалі падпаленым сцягам, здымалі гэта на камеры мабільных тэлефонаў, каб пазней распаўсюдзіць ролік неабмежаванаму колу асоб.

Крымінальная справа заведзеная паводле артыкулаў здзек над дзяржаўнай сімволікай і злоснае хуліганства. Справа перададзеная ў суд.

AA belsat.eu

Стужка навінаў