Заўзятары расейскага ЦСКА пацярпелі праз абвал эскалатару метро ў Рыме


У выніку абвалу эскалатару на адной з цэнтральных станцыяў рымскага метро пацярпелі дзясяткі чалавек. Большасць параненых – заўзятары расейскага футбольнага клубу.

На месцы здарэння працуюць выратавальнікі. Паводле ТАСС на плошчы перад станцыяй метро працуюць медыкі, з месца здарэння выехалі не меней за пяць карэтак хуткай дапамогі.

Паводле папярэдніх звестак, піша РБК, у выніку здарэння пацярпелі 30 фанатаў ЦСКА.

«Усяго 30 чалавек пацярпела з ліку заўзятараў футбольнага клубу ЦСКА, – сказаў РБК прэс-аташэ пасольства Расеі ў Рыме Дзмітрый Гурын, адзначаючы, што сем чалавек панеслі на насілках. – Гэта найбольш цяжка пацярпелыя, пяць чалавек вывелі пад рукі, яны атрымалі пашкоджанні сярэдняй цяжкасці, яшчэ 18 [чалавек] атрымалі лёгкія траўмы».

Паводле відавочцаў, у метро, ​​каб дабрацца да стадыёна, спусцілася шматлікая група расейскіх аматараў футболу, якія прыбылі заўзець за сваю каманду. У момант іх знаходжання на эскалатары, ён пачаў хуткі рух, і пасажыры не паспявалі сысці.

https://twitter.com/twitter/statuses/1054799419139334144

Утварылася цісканіна, людзі сталі падаць адзін на аднаго, паведамляе ANSA .

«Верагодна, п’яныя заўзятары скакалі на эскалатары, які ў выніку абрынуўся», – выказаў меркаванне адзін з відавочцаў інцыдэнту.

Параненыя праз абвал эскалатару ў асноўным атрымалі траўмы ног.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў