Заўтра выйдзе апошні друкаваны нумар газеты «Наша ніва»?


Пра тое, што папяровай версіі «Нашай нівы» больш не будзе, паведаміў у сваім Тwitter’ы блогер Антон Матолька: «Гэта вельмі сумная навіна».

У самой рэдакцыі трымаюць таямніцу. Рэдактар Ягор Марціновіч на пытанне belsat.eu ані пацвердзіў, ані абверг інфармацыю:

«Што будзе далей, тое будзе далей. Мы, калі што, абавязкова абвесцім гэта на сайце “Нашай нівы”. Я проста раю заўтра ісці ў кіёск і купіць газету».

«Наша ніва» лічыцца першай беларускай газетай. Першы нумар выдання выйшаў у 1906 годзе.

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў