У Варшаве распачаўся VII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Глядзіце стрым!


Упершыню Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбываецца ў Варшаве, а не ў Коўне, як было раней.

Падзея будзе доўжыцца тры дні – з 15 па 17 верасня.

Арганізатары форуму адзначаюць, што кангрэс з’яўляецца найбольш прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай падзеяй, якая аб’ядноўвае ўсе важнейшыя даследчыя асяродкі, у цэнтры ўвагі якіх – палітыка, грамадства і культура Беларусі.

Для больш чым 500 удзельнікаў гэтая падзея ўяўляе сабой выдатную магчымасць для запачаткавання новых даследаванняў і грамадскіх праектаў, абмену ідэямі і меркаваннямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і навуковых колаў Беларусі, ЕЗ (асабліва Польшчы і Літвы), Украіны, Расеі, ЗША і іншых краін. Кангрэс спалучае традыцыйныя акадэмічныя падыходы і публічныя дыскусіі на тэмы актуальных праблем беларускай палітыкі, культуры і грамадства, а таксама рэгіянальнай і міжнароднай супрацы. Кангрэс таксама робіць свой унёсак у фармаванне беларускай грамадзянскай супольнасці і ідэнтычнасці.

Адкрыццё кангрэсу – 15 верасня а 10:00 у Ратушнай зале варшаўскага Палацу культуры і навукі. Глядзіце на нашай старонцы стрым цырымоніі адкрыцця і пленарнай дыскусіі «Рэвалюцыя 1917 году і досвед камунізму для Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў