Заўтра ў Менск прыляціць сакратар Савета бяспекі Расеі


10 верасня ў Менск прыляціць сакратар Савета бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў, інфармуе belta.by.

Ён сустрэнецца з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем і возьме ўдзел у міжведамасных беларуска-расейскіх кансультацыях у пытаннях бяспекі.

Нагадаем, што 31 жніўня ў Варшаве Станіслаў Зась сустрэўся з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам, старшынём Савету бяспекі і абароны Украіны Аляксандрам Данілюком і кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Солахам.

Меркаванні
Ілюзія бяспекі. Што абмяркоўвалі сакратар Савету бяспекі Беларусі і памочнік Трампа ў Варшаве?
2019.09.03 12:30

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў