Заўтра ў Беларусі павысяцца кошты на паліва. Гэта ўжо 11 раз з пачатку 2018 года


Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» паведамляе, што 18 жніўня цана на аўтамабільнае паліва ў Беларусі вырасце на 1 капейку. Гэта ўжо 11 павышэнне коштаў сёлета і другое за бягучы месяц.

Цана на бензін АІ-92-К5-Еўро складзе 1,31 руб., АІ-95-К5-Еўро – 1,39 руб., АІ-98-К5-Еўро – 1,60 руб., ДТ – 1,39 руб.

Папярэдні раз кошт паліва вырас 12 жніўня. Тады «Белнафтахім» тлумачыў:

«За 7 месяцаў 2018 г. па адносінах да аналагічнага перыяду 2017 года кошт нафты для беларускіх НПЗ вырас на 35 адсоткаў, пры гэтым кошты на нафтапрадукты, што рэалізуюцца на ўнутраным рынку, за названы перыяд выраслі ў сярэднім на 14 %. Бягучы ўзровень коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампенсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна па выніках працы за названы перыяд атрымала страты».

Сёлета ў траўні намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка заявіў, што кошты на паліва «непазбежна» будуць павышацца, але пакуль невядома якімі тэмпамі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў