Заўтра ў Беларусі пацяплее да +7


Мокры снег і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 сакавіка, паведамляе Белгідрамет.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе магчымы дождж. Днём пераважна па ўсходняй частцы чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж).

Месцамі магчымы туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе нуль – мінус 6, у другой палове дня – ад мінус 1 па паўночным усходзе да плюс 7 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў