Заўтра ў Беларусі – да 6 градусаў марозу і галалёд

Галалёдзіца і да -6°С марозу чакаецца ў Беларусі 9 лютага. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Ападкаў заўтра не будзе. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюцца слабы туман і галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да 0 градусаў, днём будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла.

У панядзелак, 10 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с. Нагадаем, такі вецер лічыцца вельмі моцным: існуе небяспека пашкоджання лініяў электраперадач і слаба ўмацаваных канструкцыяў, а таксама падзення дрэваў.

Сёння ў Менску снег, слабы туман і галалёд. Менскае ДАІ папярэджвае, што вялікія ападкі ўнеслі свае карэктывы ў дарожную абстаноўку. ДАІ заклікае кіроўцаў адмовіцца ад агрэсіўнага стылю кіравання, загадзя пачынаць тармажэнне, не забываць прытрымлівацца дыстанцыі, захоўваць хуткасны рэжым, а таксама быць уважлівым на скрыжаваннях і паблізу пешаходных пераходаў.

ІІ belsat.eu

Тэгі:

Hавiны